Беларуская Служба

За мінулыя суткі расіяне страцілі больш за 1 тыс. чалавек – Генштаб УС Украіны

06.10.2025 09:27
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія артылерысты вядуць агонь па ворагуКрыніца: Генеральны штаб УС Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі было знішчана альбо паранена больш за 1 тыс. салдат і афіцэраў.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 1 млн 116 тыс. чалавек.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 11 тыс. 230 танкаў, больш за 23 тыс. 300 бронемашын, больш за 33 тыс. 400 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 516 РСЗА, 3 тыс. 841 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 427 самалётаў і 346 верталётаў.

вс