Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «амаль прыняў рашэнне» адносна паставак ракет Tomahawk ва Украіну.
Амерыканскі лідар адзначыў, што перад канчатковым рашэннем хоча дакладна ведаць, для якіх мэт будуць выкарыстаныя гэтыя ракеты і куды іх плануецца накіроўваць: «Так, я ўжо амаль прыняў рашэнне, калі падумаць».
Паводле прэзідэнта ЗША, ён будзе «ставіць пытанні» і не жадае «эскалацыі канфлікту».
Нагадаем, кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што выкарыстанне Украінай далёкабійных ракет Tomahawk «пашкодзіць адносінам Масквы і Вашынгтона». Ракеты Tomahawk маюць дальнасць палёту каля 2500 кіламетраў.
Напрыканцы верасня СМІ паведамлялі, што падчас сустрэчы ў Нью-Ёрку прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папрасіў ЗША аб перадачы ракет Tomahawk. Пазней палітык удакладніў, што запыт быў «з дэталямі і ілюстрацыямі» адносна патрэб Украіны.
iar/pap/эж