Беларуская Служба

Урсула фон дэр Ляен у Страсбургу: Расія абвясціла ЕС гібрыдную вайну

08.10.2025 16:05
«Настаў час назваць гэта тым, чым яно ёсць», – канстатавала старшыня Еўракамісіі.
C
Cтаршыня Еўракамісіі Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

Расія абвясціла ЕС гібрыдную вайну, заявіла ў Страсбургу старшыня Еўрапейскай камісіі. Урсула фон дэр Ляен прыняла ўдзел у дэбатах у Еўрапейскім парламенце аб парушэннях паветранай прасторы краін ЕС расійскімі беспілотнікамі і знішчальнікамі.

Польшча, Румынія, Эстонія, Данія, Бельгія і Германія асабіста гэта адчулі, адзначыла старшыня Еўракамісіі. Яна таксама нагадала пра перарэзаныя падводныя кабелі, аэрапорты і лагістычныя цэнтры, паралізаваныя кібератакамі і выбары, якія сталі аб'ектам дэзынфармацыйных і маніпуляцыйных кампаній.

«Гэта зладжаная і эскалацыйная кампанія, накіраваная на распальванне трывогі сярод нашых грамадзян, праверку нашай рашучасці, раскол ЕС і аслабленне нашай падтрымкі Украіны. Настаў час назваць гэта тым, чым яно ёсць. Гэта гібрыдная вайна, і мы павінны паставіцца да яе вельмі сурʼёзна. Адзін інцыдэнт можа быць памылкай. Два – супадзеннем. Але тры, пяць, дзесяць? Гэта наўмысная і мэтанакіраваная кампанія супраць Еўропы», – заявіла старшыня Еўракамісіі.

Урсула фон дэр Ляен падкрэсліла, што ЕС павінен рашуча рэагаваць і падтрымала ідэю стварэння сістэмы барацьбы з беспілотнікамі, прызначанай для маніторынгу і абароны паветранай прасторы, мораў і сушы краін супольнасці.

IAR/аз

Расія становіцца ўсё большай пагрозай для НАТА

30.09.2025 16:38
Еўрапейскія палітыкі занепакоеныя апошнімі дзеяннямі Расіі, якая два тыдні таму накіравала расійскія беспілотнікі і знішчальнікі ў паветраную прастору Польшчы і Эстоніі.