Расіяне атакуюць і не шкадуюць сваіх салдат. Нягледзячы на атакі, Расія не дасягае значных поспехаў на ўкраінскім фронце.
Украінская армія спрабуе стрымаць наступленне расійскіх войск. Большасць атак адбіваецца ў раёне Пакроўска. Там расіяне выкарыстоўваюць тактыку бесперапынных пяхотных нападаў.
Украінскі Генеральны штаб паведамляе пра 200 расійскіх штурмаў штодня. Большасць штодзённых сутыкненняў таксама адбываецца вакол горада Пакроўска. Як заявіў тэлеканалу 1+1 маёр Уладзімір Назаранка, які ваюе ў раёне Пакроўска: «Расіяне атакуюць бесперапынна невялікімі групамі пяхоты». Яны высылаюць невялікія групы амаль як канвеер — спрабуюць захапіць пункт, украінцы іх знішчаюць, а праз гадзіну на іх месца прыбывае іншая група з 3-4 салдат».
Паводле слоў вайскоўцаў, гэта сведчыць аб тым, што для Крамля людзі ўсё яшчэ з'яўляюцца самым танным рэсурсам.
Эксперты і ўкраінскія салдаты прагназуюць, што з надыходам халадоў расіяне пачнуць выкарыстоўваць больш бронетэхнікі. Аднак за больш чым тры гады вайны іх колькасць значна скарацілася.
ПР/юл