Беларуская Служба

Зяленскі: Існуе рызыка таго, што Пуцін можа пачаць сусветную вайну

09.10.2025 13:02
 У размове з украінскімі журналістамі Уладзімір Зяленскі ацаніў, што Крэмль пакуль не пагодзіцца на спыненне агню ва Украіне.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, існуе рызыка таго, што Пуцін можа пачаць маштабную вайну і напасці на Еўропу. Гэта адбудзецца, калі Расія вырашыць правесці ўсеагульную мабілізацыю.

У размове з украінскімі журналістамі Уладзімір Зяленскі ацаніў, што Крэмль пакуль не пагодзіцца на спыненне агню ва Украіне. Прэзідэнт Украіны заявіў, што лідар Крамля пакуль не абвясціў усеагульную мабілізацыю ў Расіі толькі таму, што баіцца страціць падтрымку.

Аднак, паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, Пуцін можа зрабіць гэты крок, і тады ёсць рызыка, што ён можа вырашыць напасці на еўрапейскую краіну і тым самым пачаць сусветную вайну.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што Пуцін таксама баіцца спынення агню ва Украіне, бо пасля спынення агню яму будзе цяжка пачаць яшчэ адну вайну, нават маштабную.

Уладзімір Зяленскі дадаў, што галоўная задача расійскай арміі на дадзены момант — захапіць Пакроўск на Данбасе. Ён адзначыў, што расіяне штодня губляюць да 200 салдат, і што Пуцін, калі захоча акупаваць усю ўсходнюю Украіну, пахавае там мільён сваіх людзей.

ПР/юл