Беларуская Служба

Пасол Польшчы ў Расіі: Расіяне стаміліся ад вайны супраць Украіны

13.10.2025 11:05
Расіі ўсё цяжэй «купіць» добраахвотнікаў для барацьбы супраць Украіны, лічаць эксперты.
 -    ,
У Санкт-Пецярбургу выставілі партрэты расійскіх салдат, якія ваююць ва УкраінеPAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

«Расіяне стаміліся ад вайны», – заявіў Польскаму радыё пасол Польшчы ў Расіі. Падобна сітуацыю ацэньваюць таксама некаторыя ваенныя эксперты. Яны паказваюць на высокія страты, якія панесла расійская эканоміка, і неспрыяльную для Крамля сітуацыю на фронце.

Паводле іх, Расія губляе велізарныя сілы і рэсурсы на фронце, не дасягаючы ніякага поспеху – тэрыторыі, якія армія агрэсара здолела захапіць летам, украінцы вяртаюць восенню.

У выніку нападаў украінскіх беспілотнікаў расійская эканоміка цярпіць страты, нагадвае Кшыштаф Краеўскі (Krzysztof Krajewski):

- Расійская Федэрацыя нясе велізарныя выдаткі. Гэта відаць па росце інфляцыі, ваганнях цэн і дрэнным стане банкаўскай сістэмы. Шмат сведчыць пра тое, што расійскае грамадства стамілася ад вайны.

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны паказвае, што ў Расіі ўсё цяжэй «купіць» добраахвотнікаў для барацьбы супраць Украіны. Эксперты падкрэсліваюць, што механізм фінансавага стымулявання перастаў функцыянаваць. Яны лічаць, што Уладзімір Пуцін можа або абвясціць усеагульную мабілізацыю або пачаць мірныя перамовы.

IAR/аз

ЗША дапамагаюць Украіне атакаваць аб'екты расійскай энергетыкі 

12.10.2025 10:26
ЗША і Украіна ўжо некалькі месяцаў супрацоўнічаюць, каб аслабіць расійскую эканоміку і пераканаць Уладзіміра Пуціна пачаць перамовы.

Зяленскі: Масква дазваляе сабе эскалацыю ўдараў

12.10.2025 13:12
Расія адкрыта карыстаецца тым, што свет сканцэнтраваны на забеспячэнні міру на Блізкім Усходзе, заявіў украінскі прэзідэнт.