Генералы разлічваюць на 135 тысяч новых салдат, піша «Rzeczpospolita» ў сваім пятнічным нумары. Расійскі блогер-мілітарыста абвясціў, што ў Расіі «запушчана праграма, у рамках якой кожны, хто прывядзе сябра падпісаць ваенны кантракт, атрымае 100 тысяч рублёў (прыкладна 4500 злотых)».
«Rzeczpospolita» адзначае, што, нягледзячы на вялікія патрэбы расійскай арміі, набор вайскоўцаў скарачаецца, і штомесяц ва Украіне гінуць і атрымліваюць раненні некалькі тысяч салдат.
«Дагэтуль набор у войска ажыццяўляўся дзякуючы шчодрасці расійскіх рэгіёнаў, якія плацілі вялікія сумы тым, хто паступае на службу. У сярэднім гэта складала больш за 90 тысяч злотых, а ў некаторых частках краіны нават 130-170 тысяч злотых. Але цяпер, без папярэджання, яны пачалі скарачаць выплаты», – піша «Rz».
Газета падкрэсліла, што Крэмль мае намер павялічыць колькасць арміі, увёўшы больш жорсткую дысцыпліну, у тым ліку лічачы «самаволкай» сыход салдата з часці на два дні замест дзесяці, як раней.
Восеньскі перыяд прызыву павінен працягнуцца да канца снежня. У канчатковым выніку будзе прызвана 135 тысяч навабранцаў. «Без сумневу, да канца года армія агрэсара атрымае не менш за дзесяць тысяч новых салдат, што цалкам заменіць набор добраахвотнікаў, які замірае», – піша «Rz».
ав