Беларуская Служба

2-3 гады спатрэбіцца Расіі, каб цалкам падпарадкаваць Данбас, лічаць амерыканскія аналітыкі

11.12.2025 09:10
Паводле Інстытута вывучэння вайны, сёлета Расіі ўдалося акупаваць прыблізна 0,8% тэрыторыі Украіны.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір ПуцінFoto: PAP/EPA/ALEXANDER KAZAKOV/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Расіі можа спатрэбіцца 2-3 гады, каб цалкам падпарадкаваць Данбас, прагназуе Інстытут вывучэння вайны (ISW). Амерыканскія аналітыкі распрацавалі гэты прагноз на аснове аналізу бягучых тэмпаў расійскага наступу.

У справаздачы яны таксама аналізуюць магчымыя наступствы перадачы Расіі ўсяго ўкраінскага Данбаса,  за які ў цяперашні час ідуць найбольш цяжкія баі.



Згодна з аналізам, сёлета Расіі ўдалося акупаваць прыблізна 0,8% тэрыторыі Украіны. Гэтыя невялікія тэрытарыяльныя поспехі былі дасягнуты за кошт буйных стратаў, якія ўключаюць сотні тысяч загінулых і параненых расійскіх салдат.

Інстытут вывучэння вайны лічыць малаверагодным, што тэмпы расійскага наступу паскорацца ў бліжэйшай або сярэднетэрміновай перспектыве. Паводле аналітыкаў, імкненне Уладзіміра Пуціна заняць астатнія тэрыторыі Данецкай вобласці, у тым ліку «гарады-крэпасці» Данбаса, верагодна, запатрабуе ад Расіі як мінімум двух-трох гадоў намаганняў і прывядзе да «цяжкіх і дарагіх бітваў».



У дакладзе аналітыкі згадваюць тэрытарыяльныя патрабаванні Крамля да Украіны. Яны перасцерагаюць, што перадача Данецкай вобласці Расіі створыць умовы для аднаўлення расійскай агрэсіі супраць Украіны з больш выгадных пазіцый і ў больш зручны час.

IAR/аз

ISW распавёў, што стаіць за атакамі рэжыму Лукашэнкі на Літву

02.12.2025 12:47
Магчыма, што Мінск і Крэмль рыхтуюцца такім чынам да вайны.