Беларуская Служба

З-за масіраванай атакі расіян на Украіну, прыйшлося спыніць падачу энергіі на Запарожскую АЭС

13.12.2025 12:57
Пра гэта паведаміла Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі.
  ( 2009 ).
Запарожская АЭС (здымак 2009 года).фота: Wikimedia: Ralf1969 - CC BY-SA 3.0

Мінулай ноччу было часова спыненае знешняе забеспячэнне электрычнасцю Запарожскай АЭС ва Украіне. Пра гэта паведаміла Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі, назваўшы прычынай ваенныя дзеянні, якія закранулі энергасетку.

Ноччу расіяне здзейснілі масіраваныя атакі на Украіну, выклікаўшы перабоі з электрычнасцю. Праз некаторы час электразабеспячэнне станцыі было адноўлена. Запарожская атамная электрастанцыя, размешчаная на тэрыторыі, падкантрольнай Расіі, не працуе, але дзеля таго, каб студзіць рэактары, патрэбная знешняя энергія. З пачатку вайны яе электразабеспячэнне спынялі 12 разоў.

IAR/нг

Зяленскі пра атаку на Адэсу: «Сённяшні расійскі ўдар не меў і не мог мець ніякага ваеннага сэнсу»

13.12.2025 09:06
За ноч у Адэскай вобласці былі атакаваныя 10 падстанцый і ТЭС, сітуацыя з электрычнасцю складаная.