За бягучы тыдзень краіна-агрэсар Расія атакавала Украіну больш за 1 тыс. 70 кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі, амаль 1 тыс. дронамі і шасцю ракетамі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў «Фэйсбуку» ў нядзелю, 4 студзеня.
Паводле яго слоў, для Украіны вельмі важна, каб падтрымка партнёраў працягвалася – была нязменная абаронная дапамога, узмацненне супрацьпаветранай абароны. Бо амаль штодня – пагроза жыццю ва Украіне з-за расійскіх атак, удараў рознымі тыпамі зброі па ўкраінцах, зазначыў украінскі лідар.
Зяленскі падкрэсліў, што стабільнасць і прадказальнасць дапамогі для Украіны – гэта тое, што рэальна можа падштурхнуць Маскву да дыпламатыі.
вс