Беларуская Служба

Украіна, Вялікабрытанія і Францыя падпісалі дэкларацыю аб размяшчэнні шматнацыянальных сіл

06.01.2026 23:30
На сустрэчы лідараў «Кааліцыі жадаючых» прынялі ўдзел прадстаўнікі 35 краін.
 :    ,      -
Злева направа: прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Францыі Эмунюэль Макрон і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер PAP/EPA/LUDOVIC MARIN/POOL

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Францыі Эмунюэль Макрон і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер падпісалі дэкларацыю аб размяшчэнні шматнацыянальных сіл для падтрымкі абароны, аднаўлення і стратэгічнай стабільнасці Украіны. Дакумент быў замацаваны подпісамі ў Парыжы 6 студзеня на сустрэчы ў вярхах «Кааліцыі жадаючых».

Саміт, які Зяленскі ахарактарызаваў як «самую прадстаўнічую сустрэчу» кааліцыі, быў накіраваны на ўмацаванне падтрымкі абароннага патэнцыялу Украіны, а таксама на абмеркаванне палітычных крокаў на шляху да міру. Размовы былі сканцэнтраваныя на гарантыях бяспекі для Украіны і механізмах іх рэалізацыі.

На сустрэчы лідараў «Кааліцыі жадаючых» прынялі ўдзел прадстаўнікі 35 краін пад кіраўніцтвам Вялікабрытаніі і Францыі, гатовых накіраваць войскі ў выпадку спынення агню з Расіяй.

Ад польскага боку ў саміце ўдзельнічаў прэм’ер-міністр Дональд Туск.
Прадстаўнікі прэзідэнта Трампа Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф упершыню прынялі ўдзел у саміце кааліцыі.

вс


Спыненне агню і гарантыі бяспекі для Украіны – галоўныя тэмы саміту саюзнікаў Кіева, які праходзіць у Парыжы

06.01.2026 18:33
Прадстаўнікі прэзідэнта ЗША ўпершыню прымаюць удзел у сустрэчы кааліцыі.