Беларуская Служба

Сёння ў Давосе можа быць падпісаны мірны план па Украіне! Зяленскі ўжо ў Швейцарыі

22.01.2026 10:39
Уладзімір Зяленскі змяніў планы і адправіўся ў Давос на сустрэчу з Трампам.
Уладзімір ЗяленскіФота: Dmytro Larin/Shutterstock

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Швейцарыю для ўдзелу ў Сусветным эканамічным форуме і сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Тэмай перамоў з'яўляецца мірны план.

Паводле слоў прэс-сакратара прэзідэнта Сяргея Нікіфарава, сустрэча запланавана на 13:00. Пасля гэтага запланавана выступленне Уладзіміра Зяленскага. Прэзідэнт Украіны яшчэ ўчора днём быў у Кіеве. Яго паездка была арганізавана аператыўна, у вельмі кароткі тэрмін пасля таго, як Дональд Трамп абвясціў пра свой намер сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім сёння (22 студзеня) у Давосе.

Тым часам прадстаўнік Дональда Трампа Стыў Уіткаф абмеркаваў мірны план у Швейцарыі з украінскай дэлегацыяй учора (21 студзеня). Ён адзначыў, што ў перамовах дасягнуты значны прагрэс.

Удзел Уладзіміра Зяленскага ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе таксама ўключае выступ Прэзідэнта Украіны на форуме і ўдзел у панэльнай дыскусіі Міжнароднай кансультатыўнай рады па пытаннях аднаўлення Украіны. Уладзімір Зяленскі таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі энергетычных кампаній.

IAR/нг