Беларуская Служба

Пасол Украіны ў Польшчы: Візіт спікера польскага Сейма ва Украіне – гэта важны жэст салідарнасці

23.02.2026 13:00
Уладзімеж Чажасты сустрэнецца, між іншым, з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, прэм'ерам Юліяй Свірыдэнка і спікерам Вярхоўнай Рады Украіны Русланам Стэфанчуком.
Пасол Украіны ў Польшчы Васіль БоднарPiotr Podlewski/ Polskie Radio

Візіт спікера польскага Сейма ва Украіну – гэта важны жэст салідарнасці ў гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, заяўляе пасол Украіны ў Польшчы. Нагадваем, Уладзімеж Чажасты правядзе ў Кіеве два дні.

У гэтым часе сустрэнецца з украінскімі ўладамі і прыме ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 4-й гадавіне пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, а таксама выступіць перад украінскім парламентам, паведаміў Васіль Боднар:

- Мы вельмі ўдзячныя за такі жэст салідарнасці. Гэта важна, што ў гэтую трагічную гадавіну мы адчуваем наяўную падтрымку, як з боку спікера польскага Сейма, так і іншых важных асобаў, якія наведаюць Кіеў. Нагадваю, спікер польскага Сейма выступіць ва ўкраінскім парламенце – гэта важны сігнал падтрымкі, а таксама прызнання ролі Польшчы ў дапамозе Украіне.

У планах візіту польскага палітыка – сустрэча з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, прэмʼерам Юліяй Свірыдэнка i спікерам Вярхоўнай Рады Украіны Русланам Стэфанчуком.

Заўтра (24 лютага) Уладзімеж Чажасты прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у Кіеве разам з украінскімі ўладамі і замежнымі гасцямі.

IAR/аз

У Польшчы ўшанавалі памяць беларусаў, забітых польскім антыкамуністычным падполлем 80 гадоў таму

01.02.2026 20:42
У цырымоніі ўзяў удзел старшыня Сейму Польшчы Уладзімеж Чажасты.