Беларуская Служба

Украінскія эксперты дапамогуць у барацьбе з «Шахедамі» на Блізкім Усходзе

02.03.2026 10:32
Кіеў гатовы падзяліцца сваім вопытам з тымі краінамі, якія дапамаглі Украіне, - заявіў Уладзімір Зяленскі.
Аўдыё
  • Кіеў гатовы падзяліцца сваім вопытам, з тымі краінамі, якія дапамаглі Украіне, заявіў Уладзімір Зяленскі ў сваім Telegram-канале
        .
Знішчаны беспілотнік «Шахед» выстаўлены на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве.PAP/Vladyslav Musiienko

—Украіна гатовая падзяліцца сваім вопытам абароны ад іранскіх ударных беспілотнікаў, — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Вялікабрытанія ўжо пацвердзіла, што скарыстаецца вопытам украінскіх экспертаў на Блізкім Усходзе.

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што ў Персідскім заліве ёсць краіны, якія маюць лепшыя сістэмы супрацьпаветранай абароны, чым Украіна, але таксама яны не ў стане збіць усіх балістычных ракетаў і іранскіх «Шахедаў». Таму Кіеў гатовы падзяліцца сваім вопытам, з тымі краінамі, якія дапамаглі Украіне, заявіў Уладзімір Зяленскі ў сваім Telegram-канале.

У той жа час прэм'ер Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў, што яго краіна прыцягне ўкраінскіх экспертаў да ўдзелу ў дапамозе партнёрам Брытаніі ў Персідскім заліве.

Мінулай ноччу беспілотнікі «Шахеды» атакавалі брытанскую базу на Кіпры. З 2022 года Украіна сутыкаецца з масіраванымі расійскімі атакамі з выкарыстаннем іранскіх беспілотнікаў «Шахед» і іх расійскіх мадыфікацый. У выніку Украіна зʼяўляецца сусветным лідарам у абароне ад ударных беспілотнікаў.

IAR/аз

Баявы беспілотнік атакаваў брытанскую базу на Кіпры – пацвердзіў прэзідэнт Нікас Хрыстадулідзіс

02.03.2026 07:33
Учора Вялікабрытанія пагадзілася, каб ЗША выкарыстоўвалі брытанскія базы для «абарончых» удараў па іранскіх ракетных устаноўках.