Беларуская Служба

Украіна ўганараваная Міжнароднай прэміяй чатырох свабод за барацьбу за дэмакратыю

17.04.2026 15:44
Яе прысуджае Фонд Рузвельта з 1982 года — у Нью-Ёрку і нідэрландскім Мідэлбургу.
Фотаздымкі загінулых салдат і ўкраінскіх сцягоў у КіевеPAP/Marcin Obara

Украіна была ўганаравана Міжнароднай прэміяй чатырох свабод за барацьбу за дэмакратыю, правы чалавека і свабоду. Узнагароду атрымаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Яе прысуджае Фонд Рузвельта з 1982 года — у Нью-Ёрку і нідэрландскім Мідэлбургу.

Прэм’ер Нідэрландаў Роб Ётэн падкрэсліў, што Украіна стала сімвалам змагання за свабоду. 

— Звычайныя людзі паказваюць, што ў сэрцах, поўных страху, усё яшчэ ёсць месца для любові і спагады. Так, гэта праўда, што вам часта даводзіцца, занадта часта, разлічваць на сябе, але вы не адны. Для вас ёсць месца ў сэрцах многіх людзей,  — заявіў палітык.

Уладзімір Зяленскі падзякаваў Нідэрландам за падтрымку з пачатку вайны і падкрэсліў неабходнасць працягу ваенная дапамогі. Ён таксама ўзгадаў пра масіраваную расійскую атаку здзейсненую напярэдадні. 

Разам з Украінай узнагароды атрымалі яшчэ чатыры асобы і арганізацыі.

iar/эж