Беларуская Служба

Ці Беларусь рыхтуецца адкрыць другі фронт у вайне Расіі супраць Украіны?

19.04.2026 12:44
Аб такой магчымасці казаў былы кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.
Аляксандр ЛукашэнкаDrop of Light/shutterstock

Па інфармацыі былога міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы, беларусы зараз узмацняюць паветраную абарону, рыхтуючыся да запуску ракет або дронаў у бок Украіны.

— Мы лічым, што Расія зноў паспрабуе ўцягнуць Беларусь у сваю вайну, — паведамляў раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Паводле звестак украінскай разведкі, у прыгранічных раёнах Беларусі ідзе будаўніцтва дарог у напрамку тэрыторыі Украіны і добраўпарадкаванне артылерыйскіх пазіцый.

Украінцы мяркуюць, што з ваеннага пункту гледжання войска РБ не гатова ажыццяўляць баявыя дзеянні, але Расія разглядае гібрыднае прымяненне расійскіх войскаў з боку РБ уперамешку з беларускімі вайскоўцамі.

Пад ваеннай пагрозай з боку РБ маецца на ўвазе правядзенне памежных правакацый, стварэнне напружанасці на поўначы Украіны і "адцягванне" часткі падраздзяленняў УСУ з поўдня і ўсходу.

У сваю чаргу, Лукашэнку ў бліжэйшы час будзе перададзена паведамленне ад украінскага боку аб недапушчальнасці такіх правакацый.

УНІАН/нг