Беларуская Служба

«Гэта можа быць адна з краін Балтыі». Уладзімір Зяленскі папярэджвае аб планах Масквы

20.04.2026 08:15
Паводле ўкраінскага прэзідэнта, неўзабаве Расія можа абвясціць усеагульную мабілізацыю.
       XVI
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і кароль Швецыі Карл XVI Густаў у Кіеве PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Расія можа неўзабаве абвясціць усеагульную мабілізацыю, папярэджвае прэзідэнт Украіны. Мяркуецца, што гэта звязана з планамі Крамля пачаць маштабны наступ супраць Украіны.

Уладзімір Зяленскі таксама не выключыў магчымасці нападу Расіі на адну з краін Балтыі. Украінскі прэзідэнт нагадаў, што апошнім часам Расія абмяжоўвае доступ сваіх грамадзян да інтэрнэту, асабліва да сацыяльных сетак. Паводле яго, гэта адбываецца з мэтай прадухіліць беспарадкі, звязаныя з запланаванай усеагульнай мабілізацыяй.

— Гэта мабілізацыя людзей з цэнтральных гарадоў, у тым ліку, Масквы і Санкт-Пецярбурга. Чаму такая вялікая мабілізацыя? Каб паўтарыць наступ, вялікі наступ на Украіну. Варыянт «Б», які патрабуе меншых выдаткаў і намаганняў, правесці паралельны, меншы наступ, у які могуць могуць быць заангажаваныя абмежаваныя баявыя сілы. Гэта можа быць адна з краін Балтыі, — папярэджвае прэзідэнт.

Доступ да інтэрнэту ў Расіі сістэматычна абмяжоўваецца з сакавіка. Сігнал часта адключаецца, а імгненныя паведамленні блакуюцца. Сістэмы анлайн-плацяжоў не працуюць, і немагчыма замовіць паслугі або адправіць паведамленні. Расійскія ўлады спрабуюць адключыць грамадзян ад доступу да замежнага інтэрнэту.

IAR/аз

Ці Беларусь рыхтуецца адкрыць другі фронт у вайне Расіі супраць Украіны?

19.04.2026 12:44
Аб такой магчымасці казаў былы кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.