Беларуская Служба

Пастаўкі нафты па трубаправодзе «Дружба» ў Венгрыю павінны быць адноўленыя сёння

20.04.2026 15:10
Саступаючы прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан аб’яцаў, што ў такой сітуацыі адкліча сваё вета на дапамогу ЕС для Украіны.
НафтаКрыніца: redhawkgroup/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння (20 красавіка) павінны быць адноўленыя пастаўкі расійскай нафты ў Венгрыю па нафтаправодзе «Дружба», які быў адрамантаваны ўкраінцамі. Саступаючы прэмʼер Венгрыі Віктар Орбан абяцаў, што ў такой сітуацыі адкліча сваё вета на дапамогу ЕС для Украіны. Гаворка ідзе пра 90 мільярдаў еўра крэдыту, фінансаванага краінамі супольнасці.

У канцы студзеня нафтаправод «Дружба» быў пашкоджаны расіянамі на яго ўкраінскім участку. З таго часу расійская нафта не паступала па ім у Славакію і Венгрыю. Пасля росту напружання паміж Венгрыяй і Украінай Віктар Орбан наклаў вета на крэдыт ЕС, прызначаны для фінансавання дапамогі Украіне.

Умовай адмены згаданага рашэння меў быць паўторны запуск нафтаправоду ўкраінцамі. Некалькі дзён таму прэзідэнт Украіны абвясціў, што транзіт нафты будзе магчымы да канца красавіка. Верагодна яшчэ сёння нафта пачне паступаць у бок Венгрыі.

Аб зняцці вета, пры захаванні варыянту выключэння Венгрыі з фінансавання крэдыту ЕС для Украіны, неўзабаве пасля парламенцкіх выбараў казаў таксама Петэр Мадзьяр. Ён дадаў, што бюджэтная сітуацыя краіны вельмі цяжкая, і таму Венгрыя не можа дазволіць сабе фінансаваць дапамогу для свайго ўсходняга суседа.

IAR/аз

Украіна пагадзілася правесці праверку пашкоджанага нафтаправода «Дружба»

17.03.2026 14:28
Рашэнне прапанаваць Украіне фінансавую і тэхнічную дапамогу – гэта спроба разрадзіць крызіс унутры ЕС.