Беларуская Служба

ЕС і НАТА асудзілі інцыдэнт з расійскім дронам у Румыніі

29.05.2026 10:05
Гэта самы сур'ёзны інцыдэнт, які закрануў румынскую тэрыторыю з пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, лічыць прэзідэнт краіны.
Сцяг ЕСRalph/pixabay.com/CC0 Public Domain

— Расія перайшла чарговую мяжу,  так старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен пракаментавала атаку расійскіх беспілотнікаў ва Украіне і парушэнне паветранай прасторы Румыніі. Нагадваем, адзін з беспілотнікаў ударыў па жылым доме ў румынскім горадзе Галац, усяго за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінай, параніўшы дзве асобы.

Урсула фон дэр Ляен абяцала Румыніі поўную падтрымку, абвясціла аб працягу намаганняў па ўмацаванні бяспекі і стрымлівання на ўсходняй мяжы ЕС, а таксама аб узмацненні ціску на Расію, у тым ліку пашырэнні санкцыяў.
Поўную салідарнасць і падтрымку Румыніі пасля нападу расійскага беспілотніка выказаў таксама старшыня Еўрапейскай рады.

 Эскалацыя дзеянняў Расіі на тэрыторыі Еўрасаюза зʼяўляецца неабдуманай і безадказнай. Я самым рэзкім чынам асуджаю гэтае парушэнне паветранай прасторы Румыніі і міжнароднага права, — напісаў Антоніу Кошта ў сацыяльных сетках.

Раней у падобным тоне выказаўся прэс-сакратар НАТА.

Між тым, прэзідэнт Румыніі Нікушар Дан склікаў экстранае паседжанне Вышэйшай нацыянальнай рады абароны. У сваёй заяве ў сацсетках ён паведаміў, што гэта быў самы сурʼёзны інцыдэнт, які закрануў румынскую тэрыторыю з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

У сваю чаргу, міністр замежных спраў Румыніі Ояна Тойу выклікала расійскага пасла ў МЗС.

IAR/аз

Суд у Кіеве адмовіўся вызваліць з-пад варты падазраваную ў шпіянажы беларускую журналістку Кардаш

28.05.2026 12:45
Іну Кардаш затрымалі сёлета 21 студзеня і выставілі ёй падазрэнні ў шпіянажы паводле ч. 1 артыкулу 114 Крымінальнага кодэкса Украіны.