У Саратаве мэтай нападу быў нафтаперапрацоўчы завод. Адбыліся выбухі і пажар. Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод — адзін з найстарэйшых на поўдні Расіі. Ён вырабляе паліва для вайскоўцаў.
Украінцы таксама атакавалі нафтабазу ў пасёлку Мацвееў-Курган у Растоўскай вобласці.
У Кіраўскай вобласці, за 1300 кіламетраў ад Украіны, быў атакаваны завод ва Уржумскім раёне.
Губернатар Белгародскай вобласці паведаміў пра трох параненых. Улады Растоўскай і Варонежскай абласцей таксама паведамілі пра атакі.
У акупаваным Расіяй Крыме ўведзены абмежаванні на продаж бензіну. Гэта можа быць звязана з налётамі Украіны на нафтахімічныя заводы на поўдні Расіі.
IAR/яс