Беларуская Служба

Прэзідэнт Зеленскі папярэджвае пра чарговую атаку Расіі на Украіну

01.06.2026 12:52
Уначы ў шматлікіх гарадах і рэгіёнах Украіны была абʼяўлена паветраная трывога. Моцна пацярпелі Адэса і Харкаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіReuters

У Харкаве расійскія беспілотнікі атакавалі два мікрараёны. Улады другога па велічыні гораду Украіны паведамілі пра разбурэнні і пашкоджанні будынкаў, у тым ліку жылога дому. Паведамляецца пра некалькі параненых.
Чатыры чалавекі атрымалі раненні ў выніку начных нападаў расійскіх беспілотнікаў на Адэсу на Чорным моры. Там адзін беспілотнік таксама ўдарыў па шматпавярховым жылым доме.

Ноч прайшла адносна спакойна ва ўкраінскай сталіцы, нягледзячы на ​​заяву Крамля аб масіраваных нападах на Кіеў на працягу некалькіх дзён. Усё яшчэ існуе небяспека таго, што расіяне выканаюць сваю пагрозу і атакуюць горад з дапамогай беспілотнікаў, а таксама цяжказнішчальных балістычных ракет. З такім папярэджаннем выступіў прэзідэнт Уладзімір Зеленскі са спасылкай на інфармацыю разведкі.

У сваім звароце ў сацыяльных сетках Уладзімір Зеленскі заклікаў народ Украіны рэагаваць на папярэджанні.

— Важна звяртаць увагу на кожную пагрозу, на паветраныя трывогі, нават сёння. Інфармацыя разведкі аб магчымасці масіраванага нападу застаецца актуальнай. Мы ведаем, што нашы партнёры абмяркоўвалі гэта з расіянамі. Аднак мы не верым, што хтосьці ў Маскве зменіць сваё меркаванне. Вельмі важна абараніць свае жыцці — рэагаваць на пагрозы.

Прэзідэнт Уладзімір Зеленскі таксама заявіў, што ўкраінскія сродкі СПА і баявыя самалёты знаходзяцца ў стане баявой гатоўнасці, і «доля ракет і дронаў збітых украінцамі перавышае 90 працэнтаў». 

За апошнія суткі ўкраінцы выкарысталі беспілотнікі далёкага радыусу дзеяння для нанясення ўдараў углыб Расіі. У выхадныя яны пашкодзілі, сярод іншага, нафтаперапрацоўчы завод у Саратаве.

ПР/юл