Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Генеральны сакратар НАТА знаходзіцца з візітам у Кіеве

03.06.2026 14:04
У Марка Рутэ запланаваныя сустрэчу з вышэйшымі чыноўнікамі Украіны, у тым ліку з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ знаходзіцца з візітам у КіевеFoto: t.me/ukrinform_news

Генеральны сакратар НАТА знаходзіцца з візітам у Кіеве. У Марка Рутэ запланаваныя сустрэчы з вышэйшымі чыноўнікамі Украіны, у тым ліку з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

— Мы глыбока цэнім адзінства і сілу НАТА ў падтрымцы Украіны, калі мы сумесна абараняем трансатлантычную бяспеку, — напісаў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сiбіга.

Украіна паспяхова стрымлівае наступленне Расіі ў апошнія месяцы, якое з'яўляецца самым павольным з 2023 года.

Акрамя таго, многія краіны НАТА ўсё часцей супрацоўнічаюць з Украінай у сферы абароны, у тым ліку ў вытворчасці і продажы ваеннай тэхнікі. У той жа час найбуйнейшы хаўруснік НАТА, ЗША, значна скараціў ваенную дапамогу, якая накіроўваецца Украіне.

IAR/аз