Акупацыйныя ўлады Крыма прыгразілі крымінальнай адказнасцю жыхарам, якія здымаюць і публікуюць відэа бензавозаў на фоне дэфіцыту паліва на паўвостраве.
Паводле іх, такія дзеянні могуць быць кваліфікаваныя як садзейнічанне дыверсійнай дзейнасці. За гэта пагражае ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення свабоды. Паводле набліжанага да ўладаў паўвострава Тэлеграм-канала «Крымскі», у рэгіёне ўжо пачаліся пошукі і затрыманні асобаў, якія публікавалі відэа бензавозаў у сацыяльных сетках і каналах.
У Крыме назіраецца востры дэфіцыт аўтамабільнага паліва. Праблемы з яго пастаўкамі звязаныя з ударамі ўкраінскай арміі па расійскай нафтаперапрацоўчай інфраструктуры і лагістычных маршрутах, па якіх аўтапаліва дастаўляецца на акупаваны паўвостраў.
вс