Беларуская Служба

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца. У Крамлі адказалі 

05.06.2026 14:34
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўкраінскі лідар «можа ў любы момант прыехаць у Маскву»,
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіEPA/Christine Olsson SWEDEN OUT Dostawca: PAP/EPA.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў адкрыты ліст да расійскага дыктара Уладзіміра Пуціна, у якім прапанаваў правесці асабістую сустрэчу для абмеркавання спынення вайны.

Я прапаную прызначыць канкрэтную дату сустрэчы, — напісаў украінскі лідар.

Паводле яго, пляцоўкай для перамоў маглі б стаць Швейцарыя, Турцыя або краіны арабскага свету. Зяленскі падкрэсліў, што менавіта кіраўнікі дзяржаў прымаюць ключавыя рашэнні ў пытаннях вайны і міру.

У сваім пасланні ўкраінскі лідар адзначыў, што вайна ўсё больш негатыўна ўплывае на Расію і ўжо выклікае стомленасць у расійскім грамадстве. Зяленскі таксама нагадаў пра вялікія страты расійскай арміі, якія, паводле Кіева, перавышаюць 30 тыс. забітых і цяжка параненых штомесяц.

— Лінія фронту цяпер — гэта лінія, з якой павінна пачацца дыпламатыя, — заявіў прэзідэнт Украіны, дадаўшы, што калі Крэмль не прыйдзе да разумення неабходнасці завяршыць вайну, то Пуціну давядзецца «змагацца ўжо не за існаванне Расіі, а за сваё ўласнае».

У сваю чаргу, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўкраінскі лідар «можа ў любы момант прыехаць у Маскву», і нагадаў пра ранейшыя словы Пуціна аб гатоўнасці да такой размовы.

iar/pap/эж