Расійскія войскі ноччу на 7 чэрвеня нанеслі ўдар па будынку Цэнтралізаванага сховішча адпрацаванага ядзернага паліва ў Чарнобылі, паведаміла прэс-служба дзяржаўнай карпарацыі «Энергаатам».
Атака была праведзеная беспілотнікам. У прыватнасці, быў часткова знішчаны будынак прыёмкі кантэйнераў. У будынку адпрацаванае ядзернае паліва не захоўвалася. У выніку ўдару ўспыхнуў пажар, які быў ліквідаваны.
Цэнтралізаванае сховішча адпрацаванага ядзернага паліва — гэта месца, дзе доўгатэрмінова захоўваецца адпрацаванае ядзернае паліва з дзейсных украінскіх АЭС.
вс