Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў гатовы накіроўваць у еўрапейскія краіны групы экспертаў для дапамогі ў абароне ад пагроз, звязаных з беспілотнікамі. Пра гэта ён сказаў падчас візіту ў Эстонію, дзе праходзіць саміт краін Балтыі і Паўночнай Еўропы.
Украінскі лідар адзначыў, што Расія выкарыстоўвае інцыдэнты з дронамі для ўзмацнення напружанасці ў Еўропе. Паводле яго, у асобных выпадках расійскія сістэмы радыёэлектроннай барацьбы могуць уплываць на курс украінскіх беспілотнікаў:
— Такія адзінкавыя выпадкі ўжо здараліся. Мы ўжо працуем над супрацьдзеяннем гэтаму і маем практычны досвед. Раней Украіна накіроўвала экспертаў у краіны Блізкага Усходу, дзе яны дапамагалі наладзіць эфектыўную абарону. Цяпер мы гатовыя зрабіць тое ж самае для нашых партнёраў у Еўропе.
На саміце ў Эстоніі абмяркоўваюцца пытанні бяспекі, падтрымкі Украіны, развіцця абароннай прамысловасці і выкарыстання штучнага інтэлекту.
iar/эж