Беларуская Служба

Украіна плануе неўзабаве «адрэзаць» Крым ад забеспячэння 

12.06.2026 12:48
Кіеў імкнецца стварыць умовы, пры якіх расійскім акупантам і супрацоўнікам ваенпраму будзе «надзвычай складана» знаходзіцца ў Крыме і карыстацца шляхамі, што вядуць на паўвостраў.
Паўвостраў КрымКрыніцы: Виктор Вderivative/Domena publiczna/commons.wikimedia.org

Украіна можа ізаляваць анексаваны Крым ужо «ў найбліжэйшай будучыні». Пра гэта ў інтэрв'ю Reuters заявіў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт Броўдзі з пазыўным «Мадзяр».

Паводле яго, рэгулярныя ўдары ўкраінскіх дронаў па трасе «Наваросія», якая злучае акупаваныя тэрыторыі з Крымам, ужо істотна ўскладнілі расійскую лагістыку. Расійскія войскі былі вымушаныя больш чым на дзве траціны скараціць аб'ёмы перавозак па гэтым маршруце.

— Яшчэ праз месяц Украіна атрымае поўны кантроль над гэтай дарогай, — заявіў Броўдзі, падкрэсліўшы, што Кіеў імкнецца стварыць умовы, пры якіх расійскім акупантам і супрацоўнікам ваенпраму будзе «надзвычай складана» знаходзіцца ў Крыме і карыстацца шляхамі, што вядуць на паўвостраў.

Пры гэтым камандзір запэўніў, што Украіна не наносіць і не плануе наносіць наўмысныя ўдары па цывільным насельніцтве і грамадзянскіх аб'ектах.

pap/эж