Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў нядзелю пацвердзіў удары па нафтабазе ў Рыбінску і заводзе «Азот» у Навамаскоўску.
— Больш чым 700 кіламетраў ад нашай дзяржаўнай мяжы — у Яраслаўскім рэгіёне Расіі воіны СБУ патрапілі ў нафтавы абʼект, які меў значэнне для рэзерву дзяржавы-агрэсара. Воіны нашай арміі дасягнулі цэляў у Тульскім рэгіёне Расіі — па прадпрыемстве «Азот», ад дзейнасці якога залежаць магчымасці па вытворчасці выбуховых рэчываў, — напісаў кіраўнік дзяржавы.
Зяленскі таксама паведаміў пра пашкоджанні аб'ектаў ваеннай лагістыкі расіян на акупаванай тэрыторыі Украіны.
вс