Беларуская Служба

Турысты масава адмяняюць паездкі на адпачынак у Крыме

14.06.2026 19:55
У маі Украіна рэзка павялічыла колькасць удараў па расійскіх грузавіках на ключавых лагістычных маршрутах акупаваных тэрыторый, а таксама па мастах, якія вядуць у Крым.
 .
Панарама Ялты. pixabay.com/bondardmitrij18

Расійскія турысты на фоне паліўнага крызісу ў Крыме і інтэнсіўных абстрэлаў дарог на акупаваных тэрыторыях Украіны пачалі масава адмаўляцца ад адпачынку на крымскіх курортах, піша «Агентство».

Карэспандэнт РБК, які дабраўся з Масквы ў Сімферопаль цягніком «Таўрыя» 9 чэрвеня, паведаміў, што ў купэ ехалі ўсяго па адным-два чалавекі. Пры гэтым самі пасажыры адзначылі, што падчас сакавіцкага старту продажаў білеты былі раскупленыя за першыя паўгадзіны.

Дырэктар тураператара «ТурЭтно» Алена Штрынгель паведаміла, што на чэрвень анулюецца 80% забраніраваных заездаў, а на ліпень-жнівень – каля 50%. Паводле яе слоў, хоць да майскіх святаў кампанія выканала план на 60–70%, цяпер ідзе масавы адкат, нягледзячы на невялікую колькасць новых броняў на канец лета.

Прадстаўнік гатэля «Рассветы-Закаты» ў Бахчысарайскім раёне Дзмітрый Ткачэнка расказаў, што за 10 дзён паліўнага крызісу колькасць адмоў перавысіла паказчык за ўвесь мінулы год. Загрузка гатэля складае ў сярэднім 30% замест планаваных 65–70%. З аналагічнымі праблемамі сутыкнуліся і ўладальнікі гасцявых дамоў пад Алуштай, дзе было адменена 90% чэрвеньскіх заездаў.

У маі Украіна рэзка павялічыла колькасць удараў па расійскіх грузавіках на ключавых лагістычных маршрутах акупаваных тэрыторый, а таксама па мастах, якія вядуць у Крым.

вс