Беларуская Служба

Чарговы пакет санкцый супраць Расіі закране вайскоўцаў

15.06.2026 12:30
Кіраўнік польскага МЗС спадзяецца на хуткае зацвярджэнне чарговага пакета санкцый супраць Расіі.
-       ,
Віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, Рада ЕС па замежных справах у ЛюксембургуPAP/EPA/Olivier Hoslet

Віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі спадзяецца на хуткае зацвярджэнне 21-га пакета санкцый супраць Расіі. Апошнія прапановы па абмежаваннях, падрыхтаваныя Еўрапейскай камісіяй, абмяркуюць міністры замежных спраў ЕС на сустрэчы ў Люксембургу.

Адна з прапаноў прадугледжвае забарону на ўезд у ЕС для расійскіх жаўнераў, якія ваююць ва Украіне.

— Пуцін праігнараваў Еўропу, а цяпер бачыць, што Еўропа можа праявіць салідарнасць і эфектыўнасць. Забарона на ўезд для расійскіх жаўнераў — вельмі добрая ініцыятыва Эстоніі. Яе мэта — не дапусціць таго, каб людзі, дэмаралізаваныя вайной і вінаватыя ў ваенных злачынствах, прыязджалі на адпачынак на Рыўеру, — заявіў Радаслаў Сікорскі.

Акрамя санкцый супраць расійскіх вайскоўцаў, Еўракамісія таксама прапанавала ўвесці меры ў дачыненні да энергетычнага, фінансавага і гандлёвага сектараў. Пакет таксама ўключае так званы чорны спіс асобаў, якім забаронены ўезд у ЕС, а іхныя актывы заблакаваныя ў Еўропе. Для ўступлення ў сілу санкцый неабходная аднагалосная згода ўсіх краін.

IAR/аз