Беларуская Служба

Украіна хоча завяршыць вайну да канца года: Зяленскі звярнуўся з заявай да лідараў ЕС

19.06.2026 09:15
У той жа час Зяленскі прызнаў, што не ўсе члены супольнасці падтрымаюць паскоранае ўступленне Украіны ў ЕС.
    ,                .
Старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен на саміце Еўрапейскай рады. Foto: Фота: EPA/OLIVIE MATTHYS

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў на саміце ЕС, што будучыня Еўропы фарміруецца дзякуючы абароне Украіны, а найлепшай гарантыяй бяспекі для будучага блока стане прадастаўленне Кіеву паскоранага членства, цытуе Reuters.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што паведаміў краінам-членам аб тым, што Украіна хоча завяршыць вайну з РФ да канца года, а таксама заклікаў іх дапамагчы Кіеву падрыхтавацца да наступнай зімы, даўшы ракеты супрацьпаветранай абароны і паліва.

— Кожная дэмакратычная нацыя ў Еўропе заслугоўвае членства ў ЕС, і Украіна заслугоўвае гэтага, таму што заплаціла больш, чым любая іншая краіна, за сваё права быць свабоднай, незалежнай і… еўрапейскай. Будучыня Еўропы — свабоднай, аб'яднанай і, вядома ж, мірнай  вырашаецца ў нашай абароне. Гэта сведчыць аб тым, наколькі ўнікальная наша сітуацыя.

У той жа час у сваім звароце да еўрапейскіх лідараў прэзідэнт прызнаў, што не ўсе члены супольнасці падтрымаюць паскоранае ўступленне. Адзначаецца, што па просьбе Венгрыі былі выключаны адпаведныя фармулёўкі з заявы Еўрапейскай рады, якая была апублікаваная пасля саміту.

— Самым важным такім крокам  я ведаю, што не ўсім гэта даспадобы  магло б стаць паскоранае ўступленне Украіны ў ЕС,  растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Украіна звярталася да ЗША за падтрымкай у сваіх намаганнях па пошуку вырашэння канфлікту, які доўжыцца ўжо больш за чатыры гады.

— Вядома, мы хочам скончыць гэтую вайну да зімы  з дапамогай дыпламатыі і ціску на Расію. Але мы разумеем, з кім маем справу. Пуцін  гэта вайна,  заявіў Зяленскі.

Паводле яго слоў, калі вайна будзе працягвацца і надалей, то Украіне спатрэбяцца газ, дызельнае паліва, энергетычнае абсталяванне і ракетны пакет як мінімум з 300 ракет.

Прэзідэнт дадаў, што бяспека Еўропы залежыць ад забеспячэння фінансавання ўзброеных сіл Украіны, а ЕС і "кааліцыя жадаючых" краін, якія падтрымліваюць Кіеў, могуць распрацаваць фінансавыя інструменты для гэтага.

Акрамя таго, ён заклікаў выдзеліць 6 мільярдаў еўра ($6,9 мільярда) з Еўрапейскага фонду міру ЕС, прызначанага для падтрымання міжнароднай бяспекі.

Зяленскі ў чарговы раз падкрэсліў, што Украіна гатовая да перамоваў з Пуціным аб урэгуляванні вайны. Аднак ён заклікаў Еўропу заставацца пільнай і працягваць ціск на Маскву.

— Еўропа павінна быць уцягнута ў гэты працэс, каб у нас была моцная пазіцыя, каб поўнасцю выконваліся санкцыі без шчылін, праводзілася канфіскацыя без выключэнняў і забяспечвалася фінансаванне Украіны,  адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, ён заклікаў украінцаў быць гатовымі да новых атак расійскіх войскаў, якія могуць "узмацніць ракетныя і беспілотныя ўдары па нас. Калі ласка, карыстайцеся сховішчамі, я вас заклікаю".

Раней міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў аб шанцах аднавіць перамовы аб завяршэнні вайны. Ён праінфармаваў дзяржаўнага сакратара аб нядаўніх поспехах Украіны на полі бою і ў сферы доўгатэрміновага санкцыйнага ціску на Расію.

— Мы бачым, як расце імпульс да міру праз сілу і разлічваем на рашучае лідарства і ўцягнутасць ЗША,  адзначыў Сібіга.

У той самы час Bloomberg пісаў, што Еўропа хоча правесці перамовы з Расіяй ужо ў наступным месяцы. У прыватнасці, Вялікабрытанія, Францыя і Германія хочуць прымусіць РФ спыніць вайну на лініі фронту, а таксама даць Украіне надзейныя гарантыі бяспекі, у тым ліку разгортванне шматнацыянальных сіл. У планах гэтых краін  правесці такія перамовы з удзелам Еўропы, ЗША, РФ і Украіны ўжо ў наступным месяцы.

Крыніца: УНІАН

нг