Беларуская Служба

Зяленскі пасля масіраванага ўдару заклікаў Захад паскорыць пастаўкі ракет Patriot

03.07.2026 09:30
У сталіцы Украіны загінулі 30 чалавек, яшчэ больш за 100 атрымалі раненні.
     , 2  2026 .
Наступствы расійскага ракетнага ўдара па Кіеве, 2 ліпеня 2026 г. Фото ДСНС Києва/https://scontent-waw2-1.xx.fbcdn.net/v/t39.99422-6/734942530_1348209636672913_4238119633974090136_n.png?stp=dst-jpg_tt6&cstp=mx2048x1366&ctp=s2048x1366&_nc_cat=110&ccb=1-7&_nc_sid=127cfc&_nc_ohc=3f0eyeIBEroQ7kNvwEeA7Xk&_nc_oc=Adrvq6VFX1Vb6x4CATpgv52oI8cXOzsHacaVFx-BrTMA81OajNhMSQA5DQaxUSHRg7E&_nc_zt=14&_nc_ht=scontent-waw2-1.xx&_nc_

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў саюзнікаў з Еўропы і ЗША павялічыць пастаўкі сродкаў супрацьпаветранай абароны пасля аднаго з найбуйнейшых расійскіх удараў па Украіне. У ноч на 2 ліпеня Расія выкарыстала 570 сродкаў паветранага нападу — ракеты і дроны. Асноўнай цэллю стаў Кіеў.

Паводле апошніх звестак, у сталіцы Украіны загінулі 30 чалавек, яшчэ больш за 100 атрымалі раненні. Украінская СПА збіла 524 з 570 паветраных цэляў, аднак частка балістычных ракет прарвала абарону.

—  Гэта быў удар, спецыяльна задуманы расіянамі так, каб нанесці як мага больш шкоды. За ноч мы збілі 48 ракет і 476 дронаў розных тыпаў. Шкада, што не ўсе. На жаль, у нас ёсць дэфіцыт супрацьбалістычных сродкаў, ёсць дэфіцыт ракет Patriot, і неабходна, каб партнёры са Злучаных Штатаў і Еўропы былі больш актыўнымі ў аказанні падтрымкі, — заявіў Зяленскі.

Палітык таксама падкрэсліў, што падобныя атакі сведчаць пра нежаданне Крамля весці рэальныя мірныя перамовы.

iar/эж