Украінская кампанія-вытворца зброі Fire Point была заснавана менш чым чатыры гады таму, але цяпер яна можа адыграць ключавую ролю ў абароне Кіева ад расійскай агрэсіі. Першапачаткова ў кампаніі працавала 18 чалавек, а цяпер больш за шэсць тысяч.
Паводле звестак украінскага Генеральнага штаба, кампанія вырабляе больш за палову ўкраінскіх беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння і выпрабаваную ў баявых умовах крылатую ракету FP-5 Flamingo з далёкасцю палёту да 3 тысяч км. Fire Point пашырае сваю дзейнасць і цяпер распрацоўвае балістычную ракету FP-9.
Паводле інфармацыі, агучанай галоўным канструктарам і сузаснавальнікам Fire Point Дзянісам Штылерманам, неўзабаве можа адбыцца першы выпрабавальны палёт ракеты. Цэль украінцаў — Масква. Ніводная крылатая ракета з наяўнага ўкраінскага арсеналу не можа прабіць шматслаёвую супрацьпаветраную абарону вакол Масквы, таму балістычная траекторыя — адзіны спадзеў для Кіева, зазначае партал.
Апроч гэтага Fire Point распрацоўвае цалкам незалежную праграму супрацьракетнай абароны Freyja, якая павінна стаць эканамічна эфектыўнай альтэрнатывай амерыканскай сістэме Patriot.
юл