Еўрапейскі парламент падтрымаў папраўку, ініцыяваную польскімі еўрадэпутатамі, да рэзалюцыі аб прагрэсе Украіны на шляху да сяброўства ў Еўрасаюзе. Дакумент утрымлівае крытычную ацэнку рашэння прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага надаць аднаму з вайсковых падраздзяленняў назву «Герояў УПА».
У прынятай папраўцы адзначаецца, што гэты крок стаў «непатрэбнай і нічым не справакаванай эскалацыяй» і не ўлічыў ўразлівасць Польшчы ў сувязі з памяццю пра ахвяр Валынскай трагедыі. Еўрадэпутаты таксама заявілі, што такое рашэнне Кіева можа негатыўна паўплываць на добрасуседскія адносіны і працэс гістарычнага прымірэння, заклікаўшы бакі да дээскалацыі і працягу дыялогу.
Разам з тым Еўрапарламент не падтрымаў больш жорсткую папраўку, якая прапаноўвала звязаць далейшае прасоўванне перамоў аб уступленні Украіны ў ЕС з выкананнем дадатковых гістарычных патрабаванняў. Рэзалюцыя мае палітычны, але не юрыдычна характар.
iar/эж