Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна заявіла пра атаку на 12 суднаў ценявога флоту Расіі ў Азоўскім моры

09.07.2026 15:58
Паводле Генштаба УСУ, мэтай атакі сталі 12 танкераў так званага ценевага флоту Расіі, а таксама буксір і сухагруз.
 .
Ілюстрацыйнае фота.blackseanews.net

Украінскія Сілы абароны паведамілі пра ўдар па расійскіх суднах у Азоўскім моры ў ноч з 8 на 9 ліпеня. Паводле Генштаба УСУ, мэтай атакі сталі 12 танкераў так званага ценевага флоту Расіі, а таксама буксір і сухагруз.

Кіеў сцвярджае, што гэтыя судны выкарыстоўваліся для абыходу міжнародных санкцый, перавозкі нафты і нафтапрадуктаў, а таксама забеспячэння расійскіх войскаў палівам. Украінскі бок адзначыў, што маштабы пашкоджанняў яшчэ ўдакладняюцца. Раней у Кіеве паведамлялі пра атакі на іншыя расійскія судны.

Ценявы флот Расіі складаецца з сотняў танкераў, якія выкарыстоўваюцца для экспарту энергарэсурсаў у абыход заходніх санкцый. Паводле ацэнак спецыялістаў, ён можа налічваць ад 600 да 1600 суднаў.

pap/эж