Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія ўначы абстраляла Кіеў ракетамі

14.07.2026 09:11
У выніку ўдару пачаўся пажар на складах на поўдні гораду, ніхто не пацярпеў.
Украінскія ратавальнікі працуюць на месцы ўдару расійскай авіяцыйнай бомбы па жылым раёне Запарожжа EPA/DARYNA NAUMOVA Dostawca: PAP/EPA.

Расійская Федэрацыя атакавала Украіну ўначы 10 ракетамі («Іскандэр» і Х-59) і 135 варожымі беспілотнікамі.

Сістэмам супрацьпаветранай абароны Украіны ўдалося збіць 7 ракет і 108 варожых беспілотнікаў. З іх 5 «Іскандэраў» і 2 кіраваныя ракеты Х-59.

Былі збіты балістычная ракета і 25 ударных беспілотнікаў. Інфармацыя пра яшчэ дзве балістычныя ракеты ўдакладняецца.

А 8 раніцы ў Кіеве быў адменены рэжым паветранай трывогі пасля расійскага ракетнага ўдару. У выніку ўдару ўзнік пажар на складах на поўдні горада, а ў паўднёва-ўсходняй частцы Кіева фрагменты збітай ракеты ўпалі на прыпаркаваныя аўтамабілі, якія загарэліся. Ніхто не пацярпеў.

Адзінаццаць чалавек атрымалі раненні ў Запарожжы на паўднёвым усходзе Украіны, дзе расійскія беспілотнікі ўдарылі па жылых будынках.

Шэсць чалавек атрымалі раненні ў выніку атакі расійскага беспілотніка каля Харкава, паведамілі ўлады.

Паветраная трывога дзейнічае на ўсходзе і поўдні Украіны.

ПР/юл