Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінскія ваенныя атакавалі 11 расійскіх караблёў у Азоўскім моры

14.07.2026 13:20
За апошнія дзевяць дзён украінскія беспілотнікі пашкодзілі 116 расійскіх суднаў у Азоўскім моры.
Атака расійскіх беспілотнікаў у АдэсеREUTERS

Часці беспілотных сістэм (БПС) украінскай арміі атакавалі 11 расійскіх караблёў у Азоўскім моры, у тым ліку пяць танкераў ценявога флоту, пяць грузавых суднаў і адзін буксір, паведаміў у аўторак камандзір БСП маёр Робэрт «Мадзьяр» Броўдзі.

Броўдзі распавёў, што за апошнія дзевяць дзён украінскія беспілотнікі знішчылі 116 расійскіх караблёў у Азоўскім моры.

«Ценявы флот» адносіцца да сеткі пераважна старых танкераў, якія выкарыстоўваюцца Расіяй для абыходу міжнародных санкцый супраць экспарту сырой нафты і нафтапрадуктаў. У цяперашні час згаданы флот налічвае не менш за 600 суднаў, але, паводле некаторых ацэнак, можа мець нават 1600 суднаў па ўсім свеце. Гэта ў асноўным малыя і сярэднія танкеры.

Расійскія войскі атакавалі цывільны карабель каля ўкраінскага порта Адэса на Чорным моры, паведаміў у аўторак Reuters прадстаўнік ВМС Украіны Дзмітрый Плетэнчук. Чыноўнік дадаў, што ў выніку нападу пра пацярпелых не паведамлялася.

PAP/юл