Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ва Украіне выбухнулі пратэсты супраць адстаўкі маладога і перспектыўнага міністра абароны 

16.07.2026 13:33
На знак прэтэсту супраць звальнення Фёдарава рапарт аб адстаўцы падаў намеснік камандуючага Паветранымі сіламі Украіны.
Удзельнікі пратэстаў Фото: https://x.com/InvestigatorUa/status/2077649067476230403/photo/1

Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла новым прэм'ер-міністрам краіны Сяргея Карэцкага, які да гэтага ўзначальваў дзяржаўную кампанію «Нафтагаз». За яго кандыдатуру, прапанаваную прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, прагаласавалі 289 дэпутатаў. Карэцкі змяніў на гэтай пасадзе Юлію Свірыдэнка і стаў ужо трэцім кіраўніком украінскага ўрада з пачатку поўнамаштабнай вайны.

Новы прэм'ер заявіў, што галоўнымі прыярытэтамі яго Кабінета будуць узмацненне абароны, эканамічная стабільнасць і працяг інтэграцыі ў Еўрасаюз. 

Адначасова ў Кіеве, Львове, Дняпры, Адэсе, Луцку, Вінніцы і Івана-Франкоўску прайшлі акцыі ў падтрымку былога міністра абароны Міхаіла Фёдарава, якога не ўключылі ў склад новага ўрада. Удзельнікі пратэстаў патрабавалі пакінуць Фёдарава на пасадзе, трымаючы плакаты «Не чапайце тое, што працуе» і «Вярніце Фёдарава». 

Пасля адстаўкі Фёдарава намеснік камандуючага Паветранымі сіламі Украіны палкоўнік Павел Елізараў падаў рапарт на звальненне, заявіўшы, што лічыць гэтае рашэнне «вялікім злом для абараназдольнасці краіны».

iar/pap/pravda.com.ua/эж