Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія выкарыстоўвае свае ракетныя рэзервы – ISW

20.07.2026 11:02
Паводле аналітыкаў, у ліпені яна запусціла па Украіне больш балістычных ракет, чым выпусціла за месяц.
     , 19.07.2026
Месца начнога нападу Расіі на Кіеў, 19.07.2026PAP/Vladyslav Musiienko

З пачатку ліпеня Расія запусціла па Украіне больш балістычных ракет, чым вырабляе за месяц, падлічыў у сваёй апошняй справаздачы Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW). Аналітыкі падазраюць, што расійскія войскі выкарыстоўваюць ракетныя рэзервы.

Паводле ўкраінскага сайта militarnyi.com, у ліпені Расія выкарыстала да дзвюх трацін запланаванага гадавога аб'ёму вытворчасці ракет «Цыркон». Дадзеныя ўкраінскіх ВПС паказваюць, што з пачатку ліпеня Расія выкарыстала супраць Украіны 107 балістычных ракет і 20 ракет «Цыркон».

Між тым, паводле Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Міністэрства абароны Украіны, Расія вырабляе прыблізна 60 балістычных ракет «Іскандэр-М» і 40 ракет для сістэмы С-400 штомесяц.

— Здаецца, што Расія выкарыстоўвае свае рэзервы, каб працягваць павялічваць колькасць балістычных ракет, запушчаных па Украіне, бо гэтыя ракеты больш эфектыўныя, чым беспілотнікі і крылатыя ракеты, — ацанілі аналітыкі ISW.

Паводле экспертаў, Расія скараціла колькасць беспілотнікаў, якія выкарыстоўваюцца ў начных атаках. З пачатку ліпеня расіяне выкарысталі 2 955 беспілотнікаў. У чэрвені іх было 5 749.

Паветраныя сілы Украіны паведамілі, што ў ноч з суботы на нядзелю расійскія войскі правялі масіраваны скаардынаваны напад на Украіну з выкарыстаннем 41 ракеты і 125 беспілотнікаў. Іхнай галоўнай мэтай быў Кіеў.
Украіне тэрмінова патрэбныя ракеты «Patriot», бо яны зʼяўляюцца адным з нямногіх сродкаў, здольных перахопліваць расійскія балістычныя ракеты, якія Расія ўсё часцей выкарыстоўвае для атак па ўкраінскіх гарадах.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім падчас саміту НАТА ў Анкары абвясціў, што ўкраінцы атрымаюць ліцэнзію на вытворчасць ракет «Patriot» ва Украіне.

аз/PAP

Ноччу Расія запусціла па Кіеву 40 балістычных ракет

19.07.2026 10:41
Таксама ноччу атакам былі падвергнутыя Сумы, Запарожжа і Запарожская вобласць.

Украінскія ўдары па Керчанскай паромнай пераправе амаль цалкам сарвалі працу аднаго з ключавых лагістычных маршрутаў

19.07.2026 19:30
Каля 80% гэтага патоку прыходзілася на перавозкі для патрэб Міністэрства абароны Расіі, што рабіла пераправу адным з галоўных маршрутаў ваеннай лагістыкі захопнікаў.