Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў генерал-маёра Міхаіла Драпатага новым галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны і адправіў у адстаўку Аляксандра Сырскага.
— Я вырашыў, што Міхаіл Драпаты стане новым галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны. Аляксандр Сырскі дасягнуў шматлікіх поспехаў, абараняючы Украіну. Гаворка ідзе пра абарону Кіева, Харкаўскае контрнаступленне і Курскую аперацыю. Я ўдзячны Аляксандру Сырскаму і кожнаму з нашых вайскоўцаў за ўтрыманне пазіцый на лініі фронту Украіны. Мы прайшлі доўгі шлях. Абарона Украіны працягваецца, і неабходны годны падыход да кожнага вайскоўца. Я ўдзячны Аляксандру Сырскаму і кожнаму з нашых вайскоўцаў за моцную пазіцыю Украіны на фронце. Я ўдзячны Міхаілу Драпатаму за тое, што ён заняў гэтую пасаду, — сказаў Зяленскі.
Змена кіраўніка арміі адбылася на фоне амаль тыднёвых пратэстаў ва Украіне. Удзельнікі акцый патрабавалі адстаўкі Сырскага і вяртання Міхаіла Фёдарава на пасаду міністра абароны.
Генерал-маёр Міхаіл Драпаты нарадзіўся 21 лістапада 1982 года ў Камянцы-Падольскім, у 2004‑м скончыў Харкаўскі інстытут танкавых войскаў і пачаў службу ў 72‑й асобнай механізаванай брыгадзе.
Супраць расіянаў Драпаты ваюе з першых дзён вайны, з 2014 года. Менавіта тады адбыўся эпізод, які зрабіў яму імя на ўсю краіну: 9 траўня 2014 года ягоны другі механізаваны батальён 72‑й брыгады (сам Драпаты быў тады маёрам з пазыўным «Рубін») увайшоў у Марыупаль, каб вызваліць закладнікаў, якіх расійскія штурмавікі ўтрымлівалі ва ўпраўленні міліцыі.
iar/pap/эж