Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга называе пагрозы Ірана ў адрас сваёй краіны «неабгрунтаванымі і беспадстаўнымі». Кіраўнік МЗС Ірана Абас Арагчы пасля нападу на іранскае гандлёвае судна, у якім Тэгеран абвінавачвае ўкраінскія сілы, заявіў, што інцыдэнт будзе афіцыйна разгледжаны і «не можа заставацца без адказу».
Андрэй Сібіга напісаў на партале X, што «рэжым у Тэгеране з'яўляецца прамым саўдзельнікам агрэсіі Расіі супраць Украіны, падсілкоўваючы злачынную вайну Масквы зброяй, якая забівае ўкраінцаў з 2022 года».
- Іран не мае права гуляць ролю ахвяры, тым больш апраўдваць свае пагрозы абсурднымі спасылкамі на Статут ААН. Сваімі заявамі Іран таксама спрабуе адцягнуць увагу ад тэрору Расіі супраць грамадзянскага суднаходства ў Чорным моры, які пагражае глабальнай харчовай бяспецы. Але гэта не атрымаецца, – напісаў украінскі дыпламат.
Ён дадаў, што «напады Расіі на свабоду суднаходства будуць у цэнтры ўвагі сённяшняга (27 ліпеня) экстранага пасяджэння Савета Бяспекі ААН, і Кіеў чакае рашучага адказу міжнароднай супольнасці».
У суботу (25 ліпеня) прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абвясціў у сацсетках аб паспяховым нападзе на расійскія мэты, звязаныя з тэгеранскім рэжымам, у Каспійскім моры.
- Мы таксама дасягнулі вельмі добрых вынікаў у далёкіх нападах у Каспійскім моры, у тым ліку супраць суднаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі ваенных грузаў з удзелам Ірана, а таксама ваеннага карабля, – паведаміў Зяленскі.
IAR/аз