У ноч на 28 ліпеня Маскоўскі рэгіён Расіі падвергся адной з найбуйнейшых атак беспілотнікаў за апошні час. Паводле мэра Масквы Сяргея Сабяніна, з вечара 27 ліпеня ў кірунку расійскай сталіцы нібыта ляцелі 390 дронаў, з якіх 81 быў збіты на падлёце да Масквы.
У выніку атакі ўзнік пажар на рэгенератным заводзе ў Чэхаве ў Падмаскоўі. Паводле мясцовых уладаў, беспілотнік таксама трапіў у шматкватэрны дом, пашкодзіўшы фасад і дзве кватэры, аднак пацярпелых няма.
Паведамлялася і пра пажар на лагістычным складзе кампаніі 3PL каля буйнога размеркавальнага цэнтра Wildberries у Каледзіне, хоць маркетплэйс заявіў, што яго комплекс працуе ў штатным рэжыме.
На фоне атакі расійскія ўлады часова абмежавалі працу аэрапортаў Унукава, Дамадзедава і Жукоўскі.
iar/pap/эж