Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Маскоўскі рэгіён атакалава каля 400 беспілотнікаў

28.07.2026 09:02
У выніку атакі ўзнік пажар на рэгенератным заводзе ў Чэхаве ў Падмаскоўі. 
  , 28  2026 .
Удары па Падмаскоўі, 28 ліпеня 2026 г. https://t.me/exilenova_plus

У ноч на 28 ліпеня Маскоўскі рэгіён Расіі падвергся адной з найбуйнейшых атак беспілотнікаў за апошні час. Паводле мэра Масквы Сяргея Сабяніна, з вечара 27 ліпеня ў кірунку расійскай сталіцы нібыта ляцелі 390 дронаў, з якіх 81 быў збіты на падлёце да Масквы.

У выніку атакі ўзнік пажар на рэгенератным заводзе ў Чэхаве ў Падмаскоўі. Паводле мясцовых уладаў, беспілотнік таксама трапіў у шматкватэрны дом, пашкодзіўшы фасад і дзве кватэры, аднак пацярпелых няма.

Паведамлялася і пра пажар на лагістычным складзе кампаніі 3PL каля буйнога размеркавальнага цэнтра Wildberries у Каледзіне, хоць маркетплэйс заявіў, што яго комплекс працуе ў штатным рэжыме.

На фоне атакі расійскія ўлады часова абмежавалі працу аэрапортаў Унукава, Дамадзедава і Жукоўскі.

iar/pap/эж