Колькасць загінулых у выніку начнога (5 жніўня) нападу Расіі ў Кіеўскай вобласці павялічылася да 14 чалавек. Мясцовая адміністрацыя таксама паведаміла пра, як мінімум, 27 параненых.
Вораг атакаваў украінскую сталіцу з выкарыстаннем ракет і беспілотнікаў. Пацярпелі жыхары чатырох раёнаў. Былі разбураныя шматкватэрныя дамы, прамысловыя будынкі і энергетычная інфраструктура.
Пажарнікі тушаць агонь і шукаюць людзей, якія маглі апынуцца пад заваламі. Улады Кіева заклікаюць жыхароў не ігнараваць папярэджанняў аб авіяналётах і карыстацца бамбасховішчамі.
IAR/аз