Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паўночная Карэя адправіла Расіі новую партыю балістычных ракет

05.08.2026 13:13
У Варонежскай вобласці Расіі пачынае разгортвацца паўночнакарэйскае ракетнае падраздзяленне. Пхеньян ужо адправіў 40 балістычных ракет KN-23 і KN-24 разам з вайскоўцамі.
                ,  , 12  2025 .
Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын вітае міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова падчас сустрэчы ў Вонсане, Паўночная Карэя, 12 ліпеня 2025 г. EPA/PAP/KCNA

Паўночная Карэя працягвае ўзмацняць вайсковую падтрымку Расіі і перадала новую партыю балістычных ракет для выкарыстання ў вайне супраць Украіны. Пра гэта паведамляе сайт Defence24 са спасылкай на ўкраінскую ваенную разведку і агенцтва Reuters.

Паводле прадстаўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Андрэя Чарняка, у Варонежскай вобласці Расіі пачынае разгортвацца паўночнакарэйскае ракетнае падраздзяленне. Пхеньян ужо адправіў 40 балістычных ракет KN-23 і KN-24 разам з вайскоўцамі. Паводле ацэнак украінскай разведкі, у будучыні падраздзяленне можа атрымаць да 120 ракет і шэсць пускавых установак. Таксама ў складзе 112-й ракетнай брыгады Расіі могуць размясціць каля 90 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.

Reuters адзначае, што незалежна пацвердзіць гэтыя звесткі не ўдалося, а Міністэрства абароны Расіі і прадстаўніцтва КНДР пры ААН не пракаментавалі інфармацыю.

Паводле Defence24, разгортванне адбываецца пасля таго, як Расія ўпершыню з жніўня мінулага года зноў выкарыстала паўночнакарэйскія балістычныя ракеты для ўдараў па Украіне. Ваеннае супрацоўніцтва паміж Масквой і Пхеньянам значна ўзмацнілася пасля расійскага ўварвання ва Украіну. 

Паводле ўкраінскіх уладаў, КНДР ужо паставіла Расіі мільёны артылерыйскіх снарадаў і накіравала каля 14 тысяч вайскоўцаў, частка якіх знаходзіцца ў Курскай вобласці.

эж