У ноч на 6 жніўня Яраслаўль у Расіі падвергся атацы беспілотнікаў. Паводле мясцовых уладаў, рэгіён атакавалі ўкраінскія дроны, пасля чаго на выездзе з горада ў бок Масквы часова абмежавалі рух транспарту.
Расійскія Telegram-каналы паведамлялі пра пралёт дронаў, выбухі і дым над горадам. Паводле папярэдняй інфармацыі, мэтай атакі стаў Яраслаўскі нафтаперапрацоўчы завод.
Як паведамляе «Українська правда», са спасылкай на OSINT-аналіз ТГ-канала Astra, удары маглі прыпасці па НПЗ «Слаўнафта-ЯНОС», які ўжо неаднаразова станавіўся аб'ектам украінскіх атак. Паводле гэтых звестак, прадпрыемства было пашкоджана, як мінімум, шосты раз.
Афіцыйнага пацвярджэння маштабу магчымых пашкоджанняў на момант публікацыі не было.
эж