У Кіеве развіталіся з польскім валанцёрам Марэкам Русэкам-Вольскім (Marek Rusek-Wolski), які загінуў 27 ліпеня ў Харкаве ў выніку атакі расійскага беспілотніка. У касцёле святога Аляксандра адслужылі паніхіду з удзелам прадстаўнікоў вышэйшай улады Украіны, таксама быў прысутны пасол Польшчы ва Украіне.
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга адзначыў: смерць паляка паказвае, што расійская агрэсія не ведае межаў і не адрознівае нацыянальнасці.
«Польскі валанцёр аддаў самае каштоўнае — жыццё. Гэта яшчэ раз паказвае, наколькі жорсткая расійская агрэсія, якая не ведае межаў. Украіна кожны дзень губляе сваіх сыноў, таму мы разумеем, што такое боль, мы раздзяляем боль з нашымі польскімі сябрамі. Мы развіталіся з панам Марэкам, вечная яму памяць», — сказаў міністр.
Ва ўрачыстасці таксама ўдзельнічалі: віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Алена Кандрацюк, намесніца Офіса прэзідэнта Украіны Ірына Верашчук, пасол Украіны ў Польшчы Васіль Боднар і пасол Польшчы ва Украіне Пётр Лукасевіч.
З 2023 года Марэк Русэк-Вольскі ездзіў з гуманітарнай дапамогай ва Украіну, у прыфрантавыя раёны — удзельнічаў у эвакуацыі целаў забітых мірных жыхароў.
Карэспандэнт Польскага радыё Матэўш Тшмель
нг