Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія працягвае атакаваць ракетамі ўкраінскія гарады

09.08.2026 14:15
Толькі на гэтым тыдні супраць Украіны была выкарыстана 61 ракета розных тыпаў, у тым ліку 56 балістычных. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў пра велізарныя разбурэнні ў Адэсе пасля расійскага абстрэлу.
Наступствы расійскай ракетнай атакі ў АдэсеREUTERS

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з заявай пра «жорсткі» начную атаку Расіі на энергетычныя аб'екты і порт у Адэсе.

— Праводзяцца рамонтныя работы па аднаўленні электразабеспячэння жыхароў пасля жорсткага ўдару на энергетычны сектар. Задзейнічаны ўсе неабходныя службы, і работы будуць працягвацца столькі, колькі спатрэбіцца,  напісаў Уладзімір Зяленскі на партале X.


Украінскі прэзідэнт таксама паведаміў, што пашкоджаныя жылыя будынкі і порт.

— Расія сістэматычна вядзе вайну супраць глабальнай харчовай бяспекі. Пакуль што вядома пра восем параненых. Усім аказваецца дапамога, – дадаў ён.

Паводле паведамленняў, атрыманых ад камандзіраў, у Харкаве ў выніку нападу беспілотніка былі разбураны чатыры паверхі жылога шматпавярховіка.

— Дзясяткі людзей атрымалі раненні, двое загінулі. Выказваю спачуванні,  напісаў Уладзімір Зяленскі. У Паўлаградзе каля гандлёвага цэнтра і абʼектаў энергетычнай інфраструктуры адбыўся выключна жорсткі абстрэл. Дзевяць чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей, атрымалі раненні. Былі таксама атакі ў Жытомірскай, Мікалаеўскай, Кіеўскай, Херсонскай, Сумскай, Харкаўскай, Дняпроўскай, Запарожскай і Данецкай вобласцях,  абвясціў прэзідэнт Украіны. — Расія працягвае рабіць стаўку на балістычны тэрор, які не абмяжоўваецца адным горадам ці муніцыпалітэтам. Толькі на гэтым тыдні супраць Украіны была выкарыстана 61 ракета розных тыпаў, у тым ліку 56 балістычных ракет. Таксама было выкарыстана больш за 1560 ударных беспілотнікаў і 1540 авіяцыйных бомбаў. Кожная такая атака на чалавечае жыццё  гэта пастаяннае напамін пра тое, што нам патрэбны большы ціск, больш жорсткія санкцыі супраць Расіі і большая супрацьпаветраная абарона для Украіны»,  напісаў Уладзімір Зяленскі на партале X.

ПР/юл