Расіяне катуюць украінскіх ваеннапалонных. Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацсетцы Х распавяла набліжаная да амерыканскага прэзідэнта Дональда Трамп блогер Лора Лумер. Яна адзначыла, што ва Украіне правяла размовы з украінскімі вайскоўцамі, якія пабылі ў палоне ў расійскіх акупантаў, і была шакаваная пачутым.
— Калі я была ва Украіне, я ўзяла інтэрв’ю ў украінскіх салдат, якія пабывалі ў расійскім палоне. Тое, што з імі зрабілі, павінна ўзрушыць кожнага чалавека ў Амерыцы.
Электрашок. Зламаныя косці. Іголкі пад пазногцямі. Соль і бензін, якія залівалі ў свежыя раны. Мужчыны галадалі, елі чарвякоў, мыла і корм для сабак. Імітацыя пакаранняў смерцю. Згвалтаванні.
Следчыя ААН задакументавалі 18 розных метадаў катавання, якія выкарыстоўваліся ў дачыненні да ўкраінскіх ваеннапалонных. Больш за 120 чалавек былі пакараныя смерцю пасля таго, як здаліся са звязанымі рукамі, стоячы на каленях. 439 вярнуліся дадому ў трунах.
Расія называе сябе «абаронцам хрысціянскай цывілізацыі». У расійскіх катавальных камерах няма нічога «хрысціянскага». Гэта паводзіны дэманічнага рэжыму, і амерыканцы заслугоўваюць ведаць праўду пра тое, хто на самой справе Уладзімір Пуцін і што ён робіць з белымі хрысціянскімі мужчынамі і жанчынамі з Украіны, — напісала Лора Лумер.
нг