Сёння ноччу Расія атакавала Украіну 152 ударнымі дронамі, у тым ліку рэактыўнымі, баражыруючымі боепрыпасамі «Бандэроль» і дронамі-імітатарамі, паведамілі Паветраныя сілы Украіны.
Варожыя атакі адбівалі авіяцыя, зенітныя ракетныя войскі, падраздзяленні РЭБ і беспілотных сістэм, а таксама мабільныя агнявыя групы.
Паводле папярэдніх звестак на раніцу, супрацьпаветранай абаронай было збіта альбо падаўлена сродкамі РЭБ 124 варожыя БПЛА, а таксама тры баражыруючыя боепрыпасы на поўначы, поўдні і ўсходзе краіны.
Удары сродкаў паветранага нападу зафіксаваныя ў 16 месцах, у тым ліку ў Запарожжы і Днепрапятроўшчыне.
вс